54-гадовы нараўлянец са жніўня мінулага году за сваю грамадска-палітычную дзейнасць правёў за кратамі агулам 45 дзён і быў аштрафаваны на 1200 рублёў. Шмат разоў затрымліваўся на 72 гадзіны да суду. Сябра БСДП (Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалая Статкевіча) браў удзел у кампаніі вылучэння “кандыдатаў пратэсту” на прэзідэнцкіх выбарах, а пасля іх нерэгістрацыі – збіраў подпісы і агітаваў за кандыдатку Святлану Ціханоўскую. Апошні раз быў прэвентыўна затрыманы ў Нароўле напярэдадні Дня Волі 24 сакавіка, абвінавачаны нібыта ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Адбываў пакаранне ў ізалятары Нароўлі і Лельчыц. На знак пратэсту супраць незаконнага арышту трымаў тыдзень сухую галадоўку. Мікалай Віткоўскі выступае за негвалтоўныя метады супраціву: страйк, не падтрыманне банкаўскай сістэмы ўкладамі, прынцыпова не плоціць свае штрафы. У вялікімі інтэрв’ю сайту “Гомельская вясна” Мікалай распавёў пра акалічнасці свайго звальнення, арыштаў пасля выбараў, стаўленне міліцыянтаў, умовы ў
Hide player controls
Hide resume playing