Віцебская ўзорная студыя выяўленчага мастацтва адзначае 60-ці годдзе з дня ўтварэння. Старэйшая гарадская студыя працуе ў абласным Палацы дзяцей і моладзі. І амаль паўстагоддзя ёй кіруе Ларыса Мікалаеўна Здор. За гэты час таленавіты педагог выхавала любоў да творчасці ў соцень школьнікаў. Многія з выпускнікоў студыі звязалі сваё жыццё з мастацтвам. Сёння юныя мастакі — пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў. Падрабязнасці ў нашым сюжэце. © Тэлерадыёкампанія «Віцебск» 2022
Hide player controls
Hide resume playing