7 гадоў таму адзін з вакалістаў і аўтараў песень гурта Hear Peace Salon Канстанцін Карман з'ехаў у Шатландыю. Тады ж і спыніў існаванне гурт, які граў элегантны брыт-поп. Праўда, без музыкі Канстанцін не змог — апошнім часам пачаў дзяліцца з фрэндамі на “Фэйсбуку“ сваімі новымі запісамі. Аказваецца, іх ужо назапасілася на цэлы альбом, які неўзабаве Косця выкладзе на стрымінгавыя платформы. У музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі“ слухаем кампазіцыю “Gamble“ (адмыслова для нашай праграмы музыка ўпершыню зняў відэакліп!) і размаўляем пра тое, як ствараць музыку ў адной з самых музычных краін свету. Уключайцеся ў 14:00.
Hide player controls
Hide resume playing