Хто з нас не марыў стаць птушкай і паляцець высока-высока ў неба? Але не спяшайцеся хутка здзяйсняць свае мары, не зведаўшы другі бок птушынага жыцця. Падчас сустрэчы мы зрабілі спробу разабрацца з таямнічай тэмай пераўвасаблення чалавека і прыняцця ім розных вобразаў: мора, возера, дрэва, звера, птушкі... Асаблівую ўвагу звярнулі на вобразы птушкі і паспрабавалі адказаць на шэраг пытанняў: Каго гукае зязюля? Што такога зрабіла жанчына, што Бог ператварыў усю яе сям'ю ў буслоў, а дом у буслянку? І безліч іншых варыянтаў і варыяцый птушынага пярэваратніцтва. 🤩 А бонусам сустрэчы стала пераўвасабленне гарадской дзяўчыны ў сапраўдную птушку-паву! 👨🎓 Лектар: Пятро Цалка, дырэктар Веткаўскага музея
Hide player controls
Hide resume playing