«Арэна-піца» ў Міжнародны дзень сям'і арганізавала свята для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Бешанковіцкім раёне. На працягу сакавіка Віцебская сетка кафэ і рэстаранаў праводзіла акцыю пад назвай «Добрае сэрца». Адзін рубель з кожнай піцы «Арэна» накіроўвала на падтрымку маленькіх жыхароў пасёлка Ула. На сабраныя грошы набылі і падарылі дзецям гульнявую пляцоўку, арэлі, альтанку і кухонны камбайн. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing