Павышэнне прэстыжу рабочай прафесіі і якасць адукацыі – сярод галоўных тэм абласной жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Сёння яна прайшла ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел больш за тысячу работнікаў сістэмы адукацыі і навукі з усіх раёнаў вобласці. У цэнтры ўвагі: падрыхтоўка да новага школьнага сезону і вынікі мінулага навучальнага года, абмеркавалі і задачы на будучыню. Таксама падчас педагагічнай канферэнцыі стала вядома, што заняткі ў школах, якія працуюць у дзве змены, будуць пачынацца ў 8:30. У астатніх школах – у 9 гадзін раніцы. Другая змена будзе пачынацца не пазней 14 гадзін і завяршацца не пазней за 19:30. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing