Еўрасаюз не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а Літва, Латвія і Эстонія ўжо апублікавалі свае санкцыйныя спісы. Ці быў Мінск гатовы да такой рэакцыі на чарговую “элегантную перамогу” Аляксандра Лукашэнкі і брутальныя разгоны мірных акцый пратэсту? Як Масква скарыстаецца пагаршэннем адносін паміж Беларуссю і ЕС? Абмяркоўваем з кіраўніком Савета па міжнародных адносінах “Мінскага дыялога” Яўгенам Прэйгерманам.
Hide player controls
Hide resume playing