Myvideo

Guest

Login

На раніцу пасля Вялікадня - СНЯДАНАК. Рэцэпты Будзьма!

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

💌 данаты, мерч 💌 стаць спонсарам Чым частаваліся нашыя продкі на ранак пасля свята, калі заставалася шмат ежы? Безумоўна, яечняй! І гэты сняданак меў сакральны сэнс. 💢 Яйка з’яўляецца універсальным цывілізацыйным сімвалам уваскрасення і пачатку новага жыцця. Такі сімвалізм прысутнічае ў культуры розных народаў яшчэ да з'яўлення хрысціянства. Вядома, што ў этрускіх пахаваннях-курганах археолагі знаходзілі рытуальна размаляваныя яйкі — сімвалы ўваскрашэння з мёртвых. А яшчэ яйкі закапвалі ў полі. Іх выкарыстоўваюць азербайджанскія і іранскія мусульмане падчас святкавання Наўруза. Курынае яйка было ў сялянскай культуры славян і да прыняцця хрысціянства. 💢 На Вялікдзень прынята яйкі фарбаваць. Раней іх фарбавалі выключна ў чырвоны колер і рабілі гэта з дапамогай лушпінаў ад цыбулі. Лушпіны адварвалі ў вадзе, а потым у ёй жа варылі яйкі. Існуе легенда пра Марыю Магдалену і чырвонае яйка. Яна, даведаўшыся пра ўваскрашэнне Ісуса Хрыста, прыйшла да рымскага імператара Тыберыя і працягнула яму яйка са словами «Хрыстос Уваскрос!». Імператар раззлаваўся і сказаў: «У гэта так жа цяжка паверыць, як у тое, што гэта белае яйка можа стаць чырвоным!». І ў той жа момант белае яйка пачырванела. 🍽 У хрысціянскай традыцыі перад Вялікаднем цягнецца доўгі пост, таму нашыя продкі паспявалі засумаваць па розных прысмаках. Раней Раство і Вялікдзень былі самымі вялікімі і значнымі святамі і суправаджаліся самымі пышнымі стравамі. На Вялікдзень падавалі каўбасы, сала, вяндліны, запечанае мяса, пышную салодкую здобу, кіслую капусту і салёныя агуркі, стравы з сушаных грыбоў і канешне ж вараныя чырвоныя яйкі, з якіх і пачынаецца застолле! ☝️На другі дзень свята заўсёды заставалася шмат ежы. А галоўны сімвал свята – яйка, куды ж без яго. Таму нашыя продкі гатавалі яечню ў якую ўваходзіць ажно тры віды яйка: сырое, варанае і “пярдута”, больш вядомае, як “пашот”. Існаваў тут і сакральны сэнс – тры віды яйка сімвалізавалі Троіцу – хрысціянскае вучэнне аб трох асобах адзінага па сутнасці Бога. 📌 Гатуем на 4 порцыі: свіная грудзінка 200 г хатняя каўбаса 150 г ялавічына 150 г балык 150 г тварог 120 г 3 вараных яйкі 2 сырых яйкі 4 яйкі “пашот” 1 ст. лыжка хрэну пучок зеляніны для ўпрыгожвання соль і перац па смаку 📍Можна выкарыстоўваць любое мяса, што засталося пасля першага дня свята. У страву можна дадаваць бульбу, цыбулю, грыбы, фасолю і не толькі. А падаваць можна з хлебам і салёным агурком. Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма 👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ: БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт Telegram Facebook Instagram TikTok @budzma_razam Twitter VK Данаты

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later