🔶 «Хлопцы, мне 15, вы чаго?» / «Ребята, мне 15, вы чего?» 15-гадовага Ягора затрымалі каля 19 гадзін 27 верасьня, калі той спрабаваў зьехаць дадому з прыпынку грамадзкага транспарту каля станцыі мэтро «Ўручча». Хлопца затрымалі, білі па галаве і нагах, завалаклі ў аўтазак. У аддзяденьні міліцыі склалі пратакол, нягледзячы на тое, што ён называў свой узрост. Калі за ім прыехала маці, паехалі ў шпіталь, каб зафіксаваць пабоі. Натальля напісала заяву ў Следчы камітэт, яна патрабуе расьсьледаваць напад на непаўнагадовага.
Hide player controls
Hide resume playing