Myvideo

Guest

Login

У Грузіі пратэстоцы дамагліся адмены вяселля, на якое прыехала дачка Сяргея Ларова

Uploaded By: Myvideo
8 views
0
0 votes
0

У Грузіі пратэстоўцы дамагліся адмены вяселля, на якое прыехала дачка Сяргея Лаўрова У суботу, 20 траўня, апазіцыя, грамадзянскія актывісты і грамадскія дзеячы Грузіі зладзілі мітынг каля гатэлю «Kvareli Lake Resort» у Кахэці. Грузіны пратэставалі супраць таго, што сярод гасцей гасцініцы – дачка міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова Кацярына Вінакурава, ейны муж і іншыя чальцы сям’і. Вінакурава прыехала ў Грузію на вяселле брата свайго мужа. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася ў пятніцу 19 траўня ў Тбілісі, святкаванне працягваецца некалькі дзён. Пратэстоўцы казалі, што не дазволяць піць «за Пуціна» на вечаровым банкеце. Пасля пачатку акцыі, уезд на тэрыторыю гатэлю перакрыла паліцыя. 16 чалавек затрымалі. У той жа час SovaNews піша, што адміністрацыя гатэлю абвяргае, нібы сярод іхных гасцей ёсць дачка Лаўрова. «Мы хочам адрэагаваць на дэзынфармацыю, якая распаўсюджваецца ў СМІ! Заяўляем, што прыбыццё дачкі Лаўрова ў «Kvareli Lake Resort» не адпавядае рэчаіснасці, у нас не зафіксаваны і раней не фіксаваўся пастаялец з прозвішчам Лаўроў», – сказалі ў гатэлі. 😡 Прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі падчас экстраннага брыфінгу паведаміла, што святкаванне вяселля ў Кахэці адмененае, а расейскія грамадзяне, якія на яго прыехалі, пакінуць Грузію ў бліжэйшы час.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later