“Беларускае грамадства завязла, і я баюся, што калі перавыберуць Лукашэнку, то будзе такая трагедыя. Бо Масква, тамтэйшы бізнес, разарве Беларусь, палову фабрыкаў, заводаў закрыюць“, -- заявіў лідар рок-гурта ДДТ у інтэрв'ю тэлеканалу “Белсат“. “Вядома, Лукашэнка дастаў ужо ўсіх. Але ў нас у Расеі лічаць, што сяляне пры ім жывуць добра, дарогі лепшыя, чым у Расеі, -- распавёў Юрый Шаўчук. -- Але Лукашэнка -- гэта шлях у тупік. Усе гэтыя датацыі... Ён круціцца, спрабуе ўсіх перахітрыць“.
Hide player controls
Hide resume playing