Музычная рубрыка “Такога вы не чулі“ вяртаецца ў эфір пасля невялікай дэпрэсіі і абыякавасці да жыцця. Тым больш што і музыкі вырашылі не толькі граць у добразычлівых мінскіх дварах, але і вярнуцца да запісу песень. Прыклад падаюць удзельнікі праекта #radioquarantine — Іван Арцімовіч (Vuraj), Яўген Цярэнцьеў (Teleport) і большая частка гурта Vuraj. Сёння мы пачуем неверагоднай прыгажосці свежы кавер на “Hallelujah“ Леанарда Коэна (у перакладзе Андрэя Хадановіча), “Shape of My Heart“ Стынга (у перакладзе Мікіты Найдзёнава) і яшчэ адзін сюрпрыз.
Hide player controls
Hide resume playing