ВАЙЦЯШЫНСКІ МУЗЕЙ ЭТНАГРАФІІ У траўні 2018 СЭТ зладзіў экспедыцыю ў Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці. Адным з прыемных адкрыццяў стаў Музей этнаграфіі ў вёсцы Вайцяшын. Гэта добры прыклад таго, як дзякуючы адной ініцыятыўнай асобе, захавалася этнаграфічная спадчына навакольных вёсак. Дырэктар музея і заснавальніца багатай калекцыі Лідзія Іванаўна Рудзьман сама родам з гэтых мясцін, дакладна ведае гісторыю і прызначэнне кожнага экспаната ў вясковым музеі, з яе ініцыятывы жыхары Вайцяшына разам сабралі калекцыю, якой пазайздросціць любы краязнаўчы музей. У зборах музея прадстаўлена мноства тэкстыльных рэчаў, прыладаў працы з дрэва, металу, плеценых вырабаў з лазы, кары, саломы. Калекцыя адзення налічвае некалькі поўных строяў, андаракі, кашулі, фартушкі, хусткі. Разынкай збору, на наш погляд, з’яўляецца калекцыя абутку, якой не сустрэнеш у іншых музеях Беларусі. Вашай увазе - невялічкая відэаэкскурсія па Вайцяшынскаму этнаграфічнаму музею з цудоўным чалавекам і выдатным краязнаўцам Лідзіяй Іванаўнай Рудзьман.
Hide player controls
Hide resume playing