Myvideo

Guest

Login

Першая ахвяра пратэста-2020 #РадыёСвабода

Uploaded By: Myvideo
998 views
0
0 votes
0

🔶 Першая ахвяра пратэстаў-2020 Увечары 10 жніўня каля станцыі мэтро «Пушкінская» сілавікі сьмяротна ранілі Аляксандра Тарайкоўскага - жыхара раёну, які выйшаў на мірную акцыю пратэсту, каб абараніць свой голас на выбарах. Сьледчы камітэт правёў праверку, пацьвердзіў, што выстрал быў зроблены адным зь сілавікоў («несьмяротнай зброяй, дзеяньне якой накіравана не на паражэньне, а на фізычнае прыпыненьне, зь бясьпечнай адлегласьці, якая выключае сьмяротны зыход. У сілу зьбегу шэрагу трагічных абставінаў адно з раненьняў аказалася пранікальным, у выніку якога сьмерць Тарайкоўскага наступіла на месцы здарэньня», - СК), аднак адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу па факце сьмерці. На думку сьледзтва, супрацоўнікі праваахоўных органаў мелі права выкарыстоўваць несьмяротную зброю для прадухіленьня больш цяжкіх наступстваў, што адпавядае дзейснаму заканадаўству. #Тарайкоўскі #выбары #РадыёСвабода

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later