На “Саміце за дэмакратыю“, арганізаваным прэзідэнтам ЗША, сярод выступаў іншых кіраўнікоў дзяржаваў з усяго свету быў паказаны выступ прэзідэнта Польшчы. Анджэй Дуда прысвяціў сваю прамову Беларусі. Штучнае выкліканне крызісу на мяжы ЕЗ, выкарыстоўванне мігрантаў як формы ціску, выкрадзены пасажырскі самалёт кампаніі Ryanair – гэта найгучнейшыя, але далёка не ўсе злачынствы рэжыму Лукашэнкі. У беларускіх турмах дагэтуль застаецца больш за 9 соцень палітвязняў, а колькасць асобаў, якія загінулі як ад неадэкватных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі падчас пандэміі каронавірусу, так і ад наўпроставага гвалту – расце. На “Саміце за дэмакратыю“ Вольная Беларусь з'яўляецца важнай тэмай, якую дадаткова абмяркуюць 10 снежня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа. Крыніца відэа: Канцылярыя прэзідэнта Польшчы На “Саммите за демократию“, организованном президентом США, среди выступлений других глав государств со всего мира было показано выступление президента Польши. Анджей Ду
Hide player controls
Hide resume playing