Ператрусы і затрыманні — такім быў апошні тыдзень для беларускага грамадства. Улады ўзвялі рэпрэсіі ў квадрат, пахапаўшы не толькі дзейных, але і былых праваабаронцаў і супрацоўнікаў недзяржаўных СМІ. Чаму Лукашэнка працягвае “гуляць на падвышэнне“? Ці не справакавалі яго на гэта занадта мягкія санкцыі, якія ўпэўнілі беларускія ўлады ў бяззубасці Еўрасаюза? Чым “калектыўны Захад“ здольны адказаць на гэта, акрамя чарговага выказвання занепакоенасці? Пра гэта пагаворым з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым. Абмяркуем і іншыя падзеі. Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансавання. Надзея Ермакова сыходзіць з “Белгазпрамбанка“. “Беларусьнафта“ выходзіць са складу канцэрна “Белнафтахім“. Ці ўразяць Лукашэнку беспарадкі на Кубе? Ціханоўская ляціць у Вашынгтон. Калі яна сустрэнецца з Байдэнам — што гэта азначае? Расшыфроўваем галоўныя падзеі, заявы і сэнсы тыдня з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым. Пытанні можна будзе задаваць у каментарах. Стрым пачнецца а 1
Hide player controls
Hide resume playing