“Кандыdating“ — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У дзявятым выпуску праграмы — сустаршыня грамадскага аб’яднання “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў. Ці ёсць такія памылкі, пасля якіх палітык абавязаны завяршыць палітычную кар’еру і ці лічыць такой памылкай для сябе вынікі Плошчы-2010? Ці атрымлівала “Гавары праўду” грошы на выбарчыя кампаніі з Масквы? Чаму заклікі да пратэстаў і размовы пра Плошчу-2020 успрымае як безадказныя і небяспечныя? Як плануе бараніць аддадзеныя за яго галасы на выбарах? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Hide player controls
Hide resume playing