У “Ладным перакладзе” на “Каранях і вытоках” “Добрага канала” незвычайныя моўныя вандроўкі па Мінску – у пошуках беларускай мовы. Падтрымаюць мінчукі зварот на роднай мове ці не? Цікава праверыць. Вядома, нікога паказваць не будзем. Па-першае, гэта неэтычна. Па-другое, рызыкоўна. Ну, і проста непрыгожа – без дазволу некага здымаць. Дастаткова будзе галасоў, каб эксперымент атрымаўся. ► Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы: Звычайны раён сталіцы. Ніякіх пераваг ці адбору. Сярэдняя статыстыка, так бы мовіць. І вось справаздача. ▪️ Першая спроба была, на жаль, з адмоўным вынікам. Маладая квяточніца не адказала па-беларуску… ▪️ Сумна, але і ў кавярні зварот на роднай мове праігнаравалі… ▪️ Зойдзем у аптэку. Спытаем чагосьці заспакаяльнага, бо нейкая нервовая вандроўка атрымліваецца… І там, на жаль, нічога суцяшальнага. Добра, хоць аптэкарка пацікавілася пра глог. Але ж рассмокчам таблетачку з тым самым глогам – і далей бадзяцца… ▪️ У парку Чалюскінцаў
Hide player controls
Hide resume playing