15 верасня абласны цэнтр прыме трэцяю сусветную алімпіяду па гіравым трыятлоне. Плануецца, што ў спаборніцтвах выступяць больш за 250 спартсменаў з 25 краін свету. На памост выйдуць рэкардсмены кнігі Гінэса з Беларусі, Расіі і Украіны. У рамках алімпіяды будуць разыграны медалі чэмпіянатаў свету і Еўропы. Пройдзе абласны турнір на Кубак губернатара Віцебскай вобласці з удзелам спартсменаў з усіх рэгіёнаў Прыдзвінскага краю. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing