Гэтая песня была напісаная пасля смерці дарагога мне чалавека. Ён памёр ад рака. Прайшоўшы доўгі шлях барацьбы, нашыя дарогі разышліся: хто ў жыццё доўгае, хто ў жыццё вечнае. Узгадваючы гэты шлях, я адчувала, наколькі страшна, калі ты не можаш нічога змяніць, а проста чакаеш тое, што так складана прыняць. І ўжо не адчуваеш ў сабе ні святла, ні сілаў. Нас шмат такіх, я ведаю.“ Песня атрымала нечаканую візуалізацыю ад вопытнага аператара-пастаноўшчыка і рэжысёра, Аляксандра Алейнікава, які раней ужо здымаў кліпы Vuraj, J:Морс, Nizkiz. Гурт Naka адзначае свой 15-гадовы юбілей увесь гэты год. Павіншаваць можаце і вы на вялікім сольным канцэрце, які адбудзецца у мінскім клубе Brugge. 30 красавіка / Brugge /
Hide player controls
Hide resume playing