30 снежня непахіснай Ніне Багінскай споўнілася 74 гады. Шмат гадоў спадарыня Ніна выходзіла на вуліцы Мінска з нязменным бел-чырвона-белым сцягам у руках. Не здрадзіла яна сабе і сёлета — ні адзін марш, ні адна акцыя пратэсту не абышлася без удзелу Ніны Багінскай. Яна і яе бел-чырвона-белы сцяг сталі сімваламі пратэстаў 2020 года. Пра тое, як зрабіць Беларусь сапраўды беларускай, чаму без ведання беларускай мовы, гісторыі свайго народа, яго культуры і традыцый нам ніколі не пабудаваць сапраўды незалежную дэмакратычную Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Нінай Багінскай.
Hide player controls
Hide resume playing