У Германіі ўзарвалі вялізны стары мост. І зрабілі гэта прыгожа! Мост знаходзіўся каля Вільнсдорфа ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Гэта быў складаны аб'ект, бо стаяў на вышыні 70 метраў. Спецыялісты сутыкнуліся з такой задачай упершыню. Ім спатрэбілася 120 кг выбухоўкі, якую заклалі на ўсёй працягласці моста. Атрымалася сапраўднае відовішча! Новы мост, які знаходзіцца побач са старым, падчас выбуху не пацярпеў.
Hide player controls
Hide resume playing