На пачатку года гурт IRDORATH стрэліў кліпам на песню “Сэрца расколата“. Музыкі працуюць у стылі “фэнтэзі-фолк“, і кліп атрымаўся адпаведны. Хоць там і не знайшлося месца эльфам з хобітамі ды цмокам з чарадзеямі, але і без іх кліп зачароўвае. Што з сябе ўяўляе фэнтэзі-фолк і дзе музыканты знаходзяць тэмы для сваіх песень? Ці моцна адрозніваюцца гісторыя фантастычнай Беларусі з песень гурта IRDORATH і гісторыя старажытнай Беларусі са школьных падручнікаў? Ці можна з дапамогай фэнтэзі-фолка зацікавіць беларускага слухача гісторыяй роднага краю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі гурта IRDORATH Надзея і Уладзімір Ірдарат.
Hide player controls
Hide resume playing