Сёньня ранкам каля тысячы мігрантаў ішлі калёнай у бок польскай мяжы. На відэа відаць, як калёна людзей ідзе проста па трасе да памежнага пераходу «Брузгі» ў Горадзенскай вобласьці. Паводле відавочцаў, ад учора на мяжу кожныя 2-3 хвіліны прыбываюць па некалькі таксовак зь мігрантамі. Па стане на 11:30 узброеныя асобы зь беларускага боку перакрылі рух да памежнага пераходу і накіравалі мігрантаў у лес. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак: #РадыёСвабода #мігранты #мяжа
Hide player controls
Hide resume playing