Myvideo

Guest

Login

Сяржук Сокала-Воюш - Спі, маё дзіцятка (2001)

Uploaded By: Myvideo
11 views
0
0 votes
0

Словы Сержука Сокалава-Воюша Спі, маё дзіцятка, спі, маё малое. Ночка-чараўніца крочыць за вакном, Асыпае вулкі белаю імглою, Спавівае вочы аксамітным сном. Што ты, што ты, мама: дзядзька злосны, люты, А зусім не ночка ходзіць пад жытлом. Чуеш, як ступае чаравікам кутым, Бачыш, вунь дубінка, бачыш, вунь шалом. Супакойся, любы, даражэнькі сынку, Гэта толькі здані, дрэвы ды кусты. Даўно спіць і дзядзька, і яго дубінка, Спіць шалом пракляты, засынай і ты. Што ты, што ты, мама? Бачыш, вунь падвязан - Злапаў чалавека і зганяе злосць., Пырскае у вочы слезацечным газам, Латашыць дубінкай колькі сілы ёсць. Супакойся, сынку, роднае дзіцятка, Гэта проста дожджык шыбы заляпіў. Хутка, вельмі хутка прыйдзе з вулкі татка І раскажа, што там, а пакуль што спі. Не прыходзіць татка, і не спіць дзіцятка, І не дождж на шыбах - слёзы у вачах. І вакно да рання свеціцца у хатцы, І шалом з дубінкай ходзіць па начах.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later