Мірнага ды мілага вам у стужку 🤍❤️🤍 Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы з мілагучнай назваю Пагост, што на Гомельшчыне ў Жыткавіцкім раёне, не перарываўся нават за часамі вайны! Дбаюць пра ягонае захаванне і зараз – кожны год 6 траўня на Юр’е аднавяскоўцы збіраюцца разам, пякуць святочны каравай, які называюць карагодам, ды ідуць у поле, каб папрасіць у Бога добрага ўраджаю ды дабрабыту. Гэты вясновы абрад уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. А пачытаць падрабязней можна тут:
Hide player controls
Hide resume playing