Гэта праект Дамова. Мы запрашаем да ўдзелу людзей з рознымі поглядамі і ідэнтычнасцямі, каб яны сустрэліся і паразмаўлялі аб тым, што іх хвалюе. Выпуск цалкам: Каб яны маглі прамовіць свае крыўды і непаразуменні. Сёння сустрэнуцца беларусы і ўкраінцы. Вайна Расеі супраць Украіны сталася прычынай крыўды украінцаў на Беларусаў. З тэрыторыі Беларусі адбыўся напад на Кіўескую і Чарнігаўскую вобласці. Ляцелі ракеты на Жытоміршчыну і Львоўшчыну. Беларусь па міжнароднаму праву прызнаецца краінай суагрэсарам, але ці самі беларусы?
Hide player controls
Hide resume playing