Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначае, што “выбаршчыкі ў прынцыпе не заўважаюць кандыдатаў і самі рэдка прыходзяць на сустрэчы. Ці сапраўды беларусам не цікавыя ні самі выбары ў мясцовыя саветы, ні кандыдаты ў дэпутаты гэтых саветаў? хто вінаваты ў гэтай нецікавасці і ці можна яе перамагчы? Ці дапаможа актыўнасць у агітацыі асобных дэмакратычных кандыдатаў атрымаць дэпутацкі мандат? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё шукаем адказы з палітолагам Андрэем Казакевічам і палітычным аглядальнікам Паўлюком Быкоўскім.
Hide player controls
Hide resume playing