Шмат год на Касцюкоўшчыне традыцыйна ладзіцца Свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг“, якое стала сапраўдным культурным брэндам для Касцюковіцкага раёна. Яно збірае знаўцаў і аматараў паэзіі і аўтарскай песні не толькі з усіх куткоў Беларусі, але і Расіі. На паэтычным небасхіле “Пісьмянкова луга“ запальваюцца новыя зорачкі, з'яўляецца нямала маладых аўтараў. Выступленне ўдзельнікаў конкурсаў паэзіі і аўтарскай песні гледачы заўсёды сустракаюць з асаблівай цеплынёй і ўвагай. Папулярнасцю карыстаюцца “Пісьмянкоўскія паэтычныя чытанні”. Немагчыма ўявіць свята без вернісажу пад адкрытым небам, Горада майстроў, шматлікіх выстаў і майстар-класаў. Святочную праграму дапаўняюць канцэрты музычных калектываў, тэатральныя і гульнёвыя праграмы. У маі бягучага года адбудзецца чарговае свята “Пісьмянкоў луг”, прэзентацыю якога мы вам прапануем. #пісьмянкоўлуг #касцюковіцкаябібліятэка
Hide player controls
Hide resume playing