Чыгунок з грашыма падняў экскаватар у самым цэнтры горада. Зараз расійскія, польскія, амерыканскія манеты, якія, магчыма, схавалі на пачатку мінулага стагоддзя, выстаўлены ў мясцовым музеі. Чыгунок з грашыма машыніст экскаватара заўважыў падчас земляных работ. Разам з пяском з каўша пасыпаліся манеты. 299 нікелевых і срэбраных манет. Менавіта столькі высыпалася з гаршка. І ужо падчас здымак гэтага рэпартажу Сяргей Мартыновіч знайшоў яшчэ адну – трохсотую па ліку. Пад зямлёй манеты праляжалі каля 80 гадоў і захаваліся практычна ідэальна. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing