У Менску прайшла ўнікальная школа па ілюстрацыі і smm “Draw&Save”, што з ангельскай перакладаецца як “Малюй і захоўвай”. Школу правяла блогер і ментар па ілюстрацыі Лізавета Ганчарова сумесна з крамай I-store у межах праекта Igea Generation Camp. Падчас працы Школы са шматлікіх заявак былі адабраныя ўдзельнікі, якія рэалізавалі ўласны візуал для экалагічных праектаў, сярод якіх візуал для Аховы птушак бацькаўшчыны, ECOkit, Ecoidea і іншых арганізацый. Заняткі пабудаваныя без выкарыстання паперы і адходных матэрыялаў, ілюстрацыі ствараліся на IPad з дапамогай Apple Pencil. Elizaveta Goncharova :
Hide player controls
Hide resume playing