Чацвёрты раз у Лідзе прайшоў ўпадабаны тысячамі беларусаў фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакалі вялікі разнастайны фуд-корт, розныя забавы і квэсты, выступленні вулічных артыстаў і маладых музыкантаў, а таксама гала-канцэрт адных з лепшых музыкантаў сучаснасці. LIDBEER не парушае традыцый, таму зноў на галоўнай сцэне выступалі рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Полета, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова. Хэдлайнерам канцэрта стала групіроўка “Ленинград“, якая ўпершыню за некалькі гадоў пацешыла беларусаў адкрытым фарматам выступлення.
Hide player controls
Hide resume playing