Сонца вясной грэе не надта, Cнег за вакном ці гэта вата? “Халодны вецер вырваў птушку з гнязда І кінуў у неба“ - такая вясна. Сістэма што ёсць моцы цісне на стабілізатар, Як ты не хавайся ва ўнутраны Ўлан-Батар. Allzumenschliches коціцца ў яму І Сізіф унутры не вывозіць ні граму, Але восенню, летам, зімой і вясной Галоўнае захоўваць пазітыўны настрой Жыццё як гопнік ў падваротні з трубой? Насі з сабой манціроўку й пазітыўны настрой У клазетах, і ў галавах дамастрой? Прафесар, захоўвайце пазітыўны настрой Вечарамі віно разбаўляеш слязой? Пі тэкілу й захоўвай пазітыўны настрой Какакаску насі, пад стралою не стой І захоўвай-захоўвай-захоўвай настрой Вось бы нам сеанс машстабнай псіхатэрапіі, Каб туды маглі патрапіць са сталіцы і з перыферыі, На гіганцкую кушэтку каб мільёны тры залезла І гіганцкі доктар у белым побач сеў у сваё крэсла: Кажаце, кукуха часам едзе ад падзеяў? Кажаце, не трэб
Hide player controls
Hide resume playing