Падтрымай праект праз краўдфандынг - Кампазіцыя створана ў межах цыкла песень для самых маленькіх “Песні ад Гаваруна”. Паспяхова выкарыстоўваецца ў дзіцячых садках! Вытворчасць Спявае Таша Мурзэнштольц Музыка – Таццяна Мурзо () Словы – адаптацыя верша Ніла Гілевіча “Мама” Тэкст: Мая бабуля добрая такая, Мая бабуля проста залатая! А ўжо так мяне бабулька любіць, Кожны раз і песціць, і галубіць. I да сэрца горне і мілуе, I так шчыра, моцна пацалуе, I прамовіць ласкавае слоўца, I сама засвеціцца, як сонца. I прамовіць ласкавае слоўца, I сама засвеціцца, як сонца.
Hide player controls
Hide resume playing