У акупаваным Скадаўску расійскі вайсковец спрабаваў правесці для ўкраінскіх дзяцей “палітінфармацыю“. Ён пацікавіўся ў іх, ці ведаюць яны, хто такі Сцяпан Бандэра? “Бацька наш!“ — адказаў хлопчык. Расіянін застаўся вельмі незадаволены і заявіў, што Бандэра... спаліў Хатынь у Беларусі. Як вядома, у той час украінскі дзеяч знаходзіўся ў канцлагеры ў Германіі.
Hide player controls
Hide resume playing