12 снежня ў клубе “Бругге“ адны з самых яскравых прадстаўнікоў айчыннага арт- і фольк-року - “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra“ - зладзяць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома “Стрэчанне“! Таксама, акрамя песень з новага альбома ды твораў з папярэдняй кружэлкі, вы зможаце пачуць абсалютна новыя творы-прэм’еры. Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra - @ vadanosava_band унікальны для Беларусі калектыў з нетрывіяльным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца на здабыткі музычнай культуры “залатога веку“ рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рока, а таксама на традыцыі айчыннай народнай культуры ды еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як “менестрэль-рок“, альбо “фэнтэзі-рок“. Альбом “Стрэчанне“ - вынік карпатлівай двухгадовай працы: гэта глыбокія якасныя тэксты, прыгожая музыка, прафесійныя аранжыроўкі. Гэта музыка, пад якую можна і танчыць, і думаць. Гэта музыка кранае любога, хто чуе яе. 12 снежня
Hide player controls
Hide resume playing