Хто на Вадохрышча плаваў у палонцы, таму рэспект і ўважуха, а хто не, таго праект Kрай.By запрашае акунуцца ў свежасць непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на Захад Беларусі і ўглыб вякоў, дзе чакаюць яе чарговыя нарысы фантастыкі айчыннага дойлідства. Акрамя таго, часава-геаграфічная вандроўка дасць адказ на пытанні: “Ці рэальна ў беларускай шыраце гадаваць кароваў і расціць ананасы адначасова?“, “Ці ёсць розніца паміж тэрмінамі скарбніца, скарбонка, скарбец і скарбчык?“
Hide player controls
Hide resume playing