Нас чакаюць старажытныя мясціны, заселененыя яшчэ ў эпоху неаліту. Акінем вокам возера Спорава, якое мае некалькі назваў і марскую душу 😃 Даведаемся, як з вёскай Спорава звязаны шляхецкі род Шырмаў і хто са славутых землякоў прыязджаў да іх у госці. А яшчэ адзначым асаблівасці спораўскага гумару. Не Аўцюкамі адзінымі, так сказаць. Значыцца, вёска Спорава. Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Былое Вялікае Княства Літоўскае, сёння – Рэспубліка Беларусь. Прыемнага прагляду🧡
Hide player controls
Hide resume playing