Myvideo

Guest

Login

VOLSKI - Iravaja dziarava (2020) - official music video

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Шмат людзей апошнім часам прасілі мяне выказацца з нагоды падзеяў, што адбываюцца вакол нас, і я вырашыў выказацца такім чынам. А рэалізаваць выказваньне мне дапамагалі мае адданыя сябры і паплечнікі: Павал Мамонаў - бубны, Павал Трыпуць - гітара, Міхал Марынічаў - бас. Песьня запісаная на студыі Everest (2020), міксінг і майстарынг выканаў Павал Сініла. Рэжысура і мантаж: Валеры Кандрац'еў Песьня прэзэнтуецца ў межах грамадзкай кампаніі “Годна“. Падпісвайцеся на канал “Годна“ і сачыце за праектамі ініцыятывы: Тэкст песьні: Іржавая дзяржава Іржавая дзяржава Сваю атруту п'е. Ні жалем, ні пажарам Не ўратаваць яе. Карозія мэтала Пажэрла мэханізм. З усіх магчымых рухаў Дасяжны толькі ўніз. Рэфрэн: Пад ветрам задрыжала Іржавая дзяржава. Ёй дыхае ў сьпіну Сапраўдная краіна. Жрацы іржавай сэкты Па вушы ў хлусьні. Сабе не вераць самі, Каго зь іх не вазьмі. Яны чытаюць мантру: “Нідзе няма іржы!“. Але ўсе ўсё бачаць - Кажы ці не кажы.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later