16 чэрвеня ў Швейцарыі праходзяць перамовы паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Палітыкі прыбылі да жэнеўскай вілы “Ла-Гранж“ кожны на сваім картэжы. Спярша прыехаў Пуцін. Ён вядомы сваімі спазненнямі на афіцыйныя мерапрыемствы, але гэтым разам быў дакладны, як швейцарскі гадзіннік. За ім да вілы пад’ехаў картэж Байдэна. Мы палічылі, колькі аўтамабіляў і матацыклаў было ў кожным з іх. Ну і ў каго даўжэйшы: у Пуціна ці ў Байдэна?
Hide player controls
Hide resume playing