Гэтую дзяўчыну затрымалі 28 студзеня 2021 году. Разам зь сяброўкамі яна зьбіралася далучыцца да лякальнага маршу ў адным зь менскіх двароў. Пяць зь 15 сутак адміністрацыйнага арышту яна правяла ў турме на вуліцы Акрэсьціна, у камэры, паводле яе слоў, стаяў мароз. У выніку пасьля прыступу нясьцерпнага болю дзяўчыну шпіталізавалі, а пасьля выдалілі яечнік. Прычына - пераахалоджваньне, бо спала на ледзяной падлозе.
Hide player controls
Hide resume playing