6 верасьня споўнілася 15 гадоў найстарэйшай сучаснай моладзевай арганізацыі Беларусі, «Маладому фронту». Юбілей сустракалі з высокімі гасьцямі, узгадвалі багатую гісторыю, адзначалі «маладафронтаўцаў году». Некаторыя зь іх не маглі прысутнічаць, бо былі занятыя, а некаторыя — бо затрыманыя. Прыканцы імпрэзы ўсе ахвотныя напісалі віншавальныя лісты палітвязьням.
Hide player controls
Hide resume playing