17 лютага 2021 году гарадзскія ўлады пазбавілі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» памяшканьня - кароўніка, які прыхаджане выкупілі і адрамантавалі 19 гадоў таму. Цяпер набажэнствы праходзяць на вуліцы, на паркоўцы перад будынкам. Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка расказаў пра сваё стаўленьне да падзеяў у краіне і як яго выказваньні на палітычную тэму зьвязаныя з рашэньнем уладаў пазбавіць царкву памяшканьня. #НоваяЖизнь #пратэстанты #РадыёСвабода
Hide player controls
Hide resume playing