Унікальная спецыяльная аперацыя па транспарціроўцы шлюза для Беларускай атамнай электрастанцыі разгарнулася ў Гарадоцкім раёне. Аўтацягнік з грузам, памеры якога параўнальныя з трохпавярховым домам, перасягнуў расійска-беларускую мяжу і рухаецца ў бок Гродзенскай вобласці. Вага абсталявання каля 220 тон, а вышыня і шырыня каля 10 метраў. Гарадоцкі раён першым на Беларусі сустрэў негабарытны груз з расійскага завода ў Сызрані, дзе вырабляўся элемент будучай станцыі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing