“Чалавек у зяленым капялюшы“ — гэта выстава-калейдаскоп, выстава-люстэрка, выстава-сустрэча і дзіўны карнавал жыцця, на які час ад часу кожнаму карысна глядзець вачыма “ўнутранага дзіця“, каб адчуць гэта сапраўднае свята, яго непаўторнасць і імгненнасць. “Чалавек у зяленым капялюшы“ — гэта мастак Сяргей Махнач, які кожнага чалавека лічыць крыніцай натхнення для стварэння цудоўнага каляровага свету. У гэтым асаблівым свеце кожны чалавек адначасова і сам сапраўдны Чараўнік. У відэа аўтар выставы расказвае пра сваю творчасць, шлях да жанру партрэта і пра некаторыя свае работы.
Hide player controls
Hide resume playing