Як і абяцалі, сёння на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы” – відэа нашых ваўчыц! Не турбуйцеся: гэта не бойка, яны гуляюць :) Увогуле, у сацыяльным жыцці ваўка важная роля адводзіцца гульні. Маладыя ваўкі шмат гуляюць, прычым гульні іх адрозніваюцца агрэсіўнасцю, і ў ходзе іх высвятляецца іерархія маладых членаў сям'і. Гульня служыць мэтам прымірэння родзічаў, здымае напружанне, умацоўвае роднасныя сувязі і дазваляе сям'і адчуць сябе адзіным цэлым. Што ж вырашаюць паміж сабой драпежніцы?
Hide player controls
Hide resume playing