У тэме традыцыйнага беларускага вяселля разам з этнакультуролагам Іванам Крукам мы дайшлі да прыгатавання каравая. Даследчык выдзяляе 4 тыпы караваяў пад умоўнымі назвамі: віцебскі, ваўкавыскі, стаўбцоўскі і мотальскі. Апошні з іх – найбольш багата дэкараваны. На яго прыкладзе разгледзім лічбавы і раслінны коды. Што такое “шышкі“ на караваі? Як іх правильна зрабіць? Што такое “двайчаткі“ і “трайчаткі“? Як правільна дзяліць каравай, каб пачаставаць госця? Бонус: чаму людзі носяць на запясці чырвоную нітку? #КаналКультура #КультурныяСкрыжаванні
Hide player controls
Hide resume playing