#засталіся_дома — праграма Еўрарадыё, у якой мы гаворым з бізнесменамі і палітыкамі, артыстамі і экспертамі пра жыццё і працу ў новых абставінах. Пра тое, як у самаізаляцыі не з’ехаць з глузду, не згубіць сувязь з рэчаіснасцю і не абмяжоўваць свае інтарэсы канапай і лядоўняй. Вядзе праграму рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Пра тое, чым яны займаюцца на каранціне, у жывым эфіры Еўрарадыё расказваюць дызайнер Уладзімір Цэслер, радыёвядучы шоу “Камтугеза”, генеральны прадзюсар UMMG (Украінскі музычны медыяхолдынг), сябра савета дырэктараў радыёхолдынга «ТАВР медіа», музыкант Сяргей Кузін і вядучы кулінарнага шоу Цімафей Рагавой.
Hide player controls
Hide resume playing