Myvideo

Guest

Login

Усім па 500 і камфортны Падатковы кодэкс ці бачым Гаворым у 15:05

Uploaded By: Myvideo
157 views
0
0 votes
0

26 лістапада кіраўніцтва ўрада і Нацбанка давалі справаздачу кіраўніку краіны — казалі пра эканамічны вынік 2018 года і прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год. Толькі Аляксандр Лукашэнка гэтай справаздачай застаўся незадаволены. Маўляў, і праблему неэфектыўных прадпрыемстваў урад спрабуе плаўна абысці, і абноўлены Падатковы кодэкс не атрымалася зрабіць камфортным для людзей і бізнеса, і сярэдняга заробку ў тысячу рублёў так і не дасягнулі. Ці апраўданыя прэтэнзіі кіраўніка дзяржавы да “маладога” ўраду прэм’ер-міністра Сяргея Румаса? Ці бывае падатковы кодэкс, які б быў камфортным для людзей і бізнеса? Ці здолее урад Румаса забяспечыць рост беларускай эканомікі ў наступным годзе? Ці ўбачым мы бліжэйшым часам выкананне даўняга абяцання “усім па 500”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа незалежны аналітык Леанід Фрыдкін. Слухайце размову з Леанідам Фрыдкіным у 15:05 пасля выпуску навін.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later