9 траўня Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар разам з Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі і Пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі Аляксандрай Салаўёвай усклалі кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». У гэтым годзе мы адзначаем 75-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны i капітуляцыю фашысцкіх войскаў. Офіс ЮНІСЕФ разам з калегамі з краёвай каманды #ААН сёння аддае даніну памяці ўдзельнікам ваенных дзеянняў і мірным жыхарам Беларусі. Мы шануем памяць беларусаў, якія змагаліся і загінулі ў час вайны, і тых, хто, выжыўшы і нясучы страты ад гэтага страшнага канфлікту, будаваў сваё жыццё зноўку. #VEDay75 #BY75 #VictoryDay
Hide player controls
Hide resume playing